Спадчына: Пружанскі водны палац
Чацвер, 27 Сакавік 2025 09:48
7 кастрычніка 2025 г. — 15 гадоў з дня адкрыцця Воднага палаца ў г. Пружаны (2010), дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы
Будаўніцтва Воднага палаца ў г. Пружаны Брэсцкай вобласці пачалося ў 2008 г. Пляцоўка была выбрана на перакрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Завадской. Праект распрацавала ААТ «Брэстпраект» — тая ж арганізацыя, што працавала і над праектам Лядовага палаца спорту ў Пружанах. Узвядзенне аб’екта было даручана брэсцкай фірме «Алвора-Бел» і яшчэ некалькім арганізацыям, колькасць будаўнікоў у некаторыя дні дасягала сотні чалавек. 24 ліпеня 2010 г. з ходам будаўніцтва пазнаёміўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, які пабываў на Пружаншчыне з рабочым візітам.